31 июля 1917 года родился Кузарев Степан Иванович

Категория
Личности
Дата
31 июля 2022 г. 00:00

Материал Сайта: http://catalog.library.mogilev.by/kray/Znak_new/krasnapolie/r12p16_9.htm   

  Кухараў Cцяпан Іванавіч (1919 — 2011)

 Часто посещал Пуховичский район и писал о нем, в одной из своих работ поднимал биографию и историю Дукорских партизан времено бело-польской войны.

Cцяпан Іванавіч Кухараў (31.07.1919, в. Стайкі, Краснапольскі раён – 17.06.2011, г. Мінск), пісьменнік, нарысіст. Член СПБ (1972). Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Скончыў Гомельскае педагагічнае вучылішча (1939), Мінскі педагагічны інстытут (1950).

Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Горскай СШ Краснапольскага раёна (1939–1941).

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў партызанскім сувязным (з 1942 г.). З 1943 г. – на фронце. Прайшоў баявы шлях ад Беларусі да Берліна.

У 1946–1950 гг. працаваў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела рэдакцыі газеты “Чырвоная змена”; у рэдакцыях газет “Мінская праўда”, “Рудзенская праўда”, “Настаўніцкая газета”; з 1955 г. – літсупрацоўнікам, у 1957–1981 гг. – загадчыкам аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса “Маладосць”.

Першыя артыкулы апублікаваў у краснапольскай раённай газеце “Чырвоны сцяг” (1934). У рэспубліканскім перыядычным друку пачаў выступаць з 1938 г.

Аўтар дакументальнага апавядання “Смерць дзяўчыны” (1944); зборнікаў нарысаў: “Незабыўныя сустрэчы” (1959), “Людзі крылатага ўзросту” (1961), “Ад вашага карэспандэнта” (1966), “Жыццё-легенда” (1971), “Светлая пара” (1978); зборнікаў аповесцей, апавяданняў і нарысаў “Бацькавічы” (1980), “Суніцы для сына” (1986), “Сцішанае поле” (1986), “Зоркі-незабудкі” (1992), “Дарогі, сустрэчы…” (1994) і інш.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені і Чырвонай Зоркі, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

 

Літаратура:

  1. Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / складальнік А. К. Гардзіцкі. — Мiнск, 1994. — С. 321—322 : фота.
  2. Ганчароў, Ф. Дзе неба святлейшае / Ф. Ганчароў // Лiтаратура і мастацтва. — 2008. — 22 жнiўня. — С. 5.
  3. Каваленка, Г. Непаўторны свет яго творчасці / Г. Каваленка // Чырвоны сцяг (Краснаполле). — 2004. — 31 ліпеня. — С. 2 : фота.
  4. Краснапольшчына літаратурная // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Краснапольскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мiнск, 2001. — С. 489—490 : фота.
  5. Кухараў Сцяпан Іванавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / галоўны рэдактар Т. У. Бялова / галоўны рэдактар У. Ю. Аляксандраў. — Мінск, 2013. — Т. 4. — С. 652.
  6. Кухараў Сцяпан Іванавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / галоўны рэдактар Б. І. Сачанка. — Мінск, 1995. — Т. 3. — С. 578—581 : фота.
  7. Кухарев Степан Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / главный редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 384.
  8. Лабаноўскі, Л. Родам з Бацькавіч / Л. Лабаноўскі // Лабаноўскі Л. Землякі: гісторыя Краснапольшчыны ў асобах / Л. Лабаноўскі. — Мазыр, 2004. — С. 236—237.
  9. Марціновіч, А. Сцішылася поле, самотна на душы / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. — 2011. — 24 чэрвеня. — С. 6.
  10. Мяснікаў, А. Усе мы родам з “Чырвонкі” / А. Мяснікаў // Звязда. — 2006. — 21 красавіка.— С. 3.
  11. На 92 годзе жыцця памёр беларускі пісьменнік Сцяпан Кухараў // Звязда. — 2011. — 18 чэрвеня. — С. 5.

 

 
 

Все Даты:

  • 31 июля 2030 г. 00:00
  • 31 июля 2029 г. 00:00
  • 31 июля 2028 г. 00:00
  • 31 июля 2027 г. 00:00
  • 31 июля 2026 г. 00:00
  • 31 июля 2025 г. 00:00
  • 31 июля 2024 г. 00:00
  • 31 июля 2023 г. 00:00
  • 31 июля 2022 г. 00:00
  • 31 июля 2021 г. 00:00
  • 31 июля 2020 г. 00:00
  • 31 июля 2019 г. 00:00

Работает на iCagenda

Форма обратной связи

Счетчик посещений

Сег.
Вчер.
На этой неделе
На пр. нед.
В этом мес.
В прошлом мес.
Все дни
1242
3893
7823
12569
30276
28263
873034

Прогноз посещения сегодня
4776


60 guests
no members

Your IP:3.238.232.88

Нашли ошибку или опечатку? Выделите фрагмент текста и нажмите CTRL+ENTER, чтобы получить уведомление об исправлении допущенной опечатки или ошибки укажите в комментарии свой электронный адрес; если Вы хотите поделиться своим материалом, то используйте форму обратной связи. 

ДРУЗЬЯ ПРОЕКТА

 logo_gorka baner-muzej