В поисках утраченного...
Конкурс Биографий. Присоединяйся - стань победителем!
Победителю памятный приз! Спеши принять участие в конуцрсе
Делитесь интересными ссылками по истории района, родов и т.д.
Подробнее об объединении по нажатию на изображение
 

21 ноября 1925 года родился Герус Семен Петрович

Категория
Личности
Дата
21 ноября 2020 г. 00:00

Источник материала: http://nov-centr.of.by/personal/gerus-syamyon-pyatrovich/

Подарил коллекцию своих картин Пуховичскому районному краеведчесому музею

Герус Сямён Пятровіч (21 лістапада 1925, в. Кунічна, цяпер Навагрудскі раён – 1998) – беларускі мастак-графік.

Біяграфія

Скончыў Навагрудскае педагагічнае вучылішча (1945), Вільнюскі мастацкі інстытут (1952). У 1953 годзе па запрашэнні Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту пераехаў з Вільнюса ў Мінск для стварэння кафедры графікі і эстампнай майстэрні. С. Герус быў першым выкладчыкам графічнага аддзялення мастацкага факультэта, навучаў тэхнікам графічнага мастацтва — лінарыту, дрэварыту, літаграфіі, афорту, сухой іголцы, акватынце і інш., заахвочваў звяртацца да гістарычнай тэматыкі. Працаваў у інстытуце да 1967 года. Сярод вучняў С. Геруса — Арлен Кашкурэвіч, Людвіг Асецкі і інш.

Калі ў 1991 годзе пры Саюзе мастакоў Беларусі стваралася мастацкая суполка «Пагоня», С. Герус адным з першых падаў заяву на ўступленне. Аднак, таксама графік, Яўген Кулік прапанаваў не прымаць яго ў суполку, матывацыі не даў, але прапанову прынялі аднагалосна.

Творчасць

Працаваў у станковай графіцы. Першым сярод беларускіх мастакоў у паваенныя гады ўзняў гістарычную тэматыку ў выяўленчым мастацтве. Цыкл графічных твораў С. Геруса, прысвечаных К. Каліноўскаму і Ф. Скарыну, быў заўважаны. Графічны твор «Кастусь Каліноўскі» (1953), выкананы вуглём, адзін з найбольш удалых і лепшых у гэтай серыі. Постаць Каліноўскага паказана на фоне паўстанцаў-касінераў, у вобразе падкрэслены моц, воля, рашучасць і мужнасць. Удала выкарыстаны на аркушы эфект асвятлення, які надае малюнку трывожны настрой. У 1965 годзе С. Герус паўтарае гэтую работу з адпаведнымі дапаўненнямі і перапрацоўкай у лінагравюры, а ў 1985 — у аўталітаграфіі. Графічны партрэт Ф. Скарыны, створаны вуглём у 1954 годзе вылучаецца дакладнасцю перадачы і глыбінёй псіхалагічнага вобраза асветніка, паказвае яго засяроджаным у час працы ў друкарні. У другім партрэце Ф. Скарыны (1967), зробленым у той жа тэхніцы, мастак хаця і засяроджвае ўвагу на іканаграфічным падабенстве, але стварае свой вобраз друкара.

У розных тэхніках (лінагравюра, літаграфія, афорт, малюнак) выканаў партрэты К. Каліноўскага (1953), Ф. Скарыны (1954), Я. Цікоцкага (1957), П. Броўкі (1967), А. Русака (1971), М. Танка (1975), А. Міцкевіча (1977), М. Багдановіча (1981), Я. Коласа (1982), А. Бембеля (1983), Н. Арсенневай, Л. Геніюш, С. Грахоўскага (усе 1996), дэлегатаў 6-га Сусветнага фестывалю студэнтаў і моладзі ў Маскве (1957, серыя), пейзажы «Плошча Перамогі» (1972), «Стары Мінск» (1995-96, серыя), тэматычныя кампазіцыі «Мы — беларусы» (1968), «Янка Купала ў Вязынцы» (1982) і інш.

 
 

Все Даты:

  • 21 ноября 2030 г. 00:00
  • 21 ноября 2029 г. 00:00
  • 21 ноября 2028 г. 00:00
  • 21 ноября 2027 г. 00:00
  • 21 ноября 2026 г. 00:00
  • 21 ноября 2025 г. 00:00
  • 21 ноября 2024 г. 00:00
  • 21 ноября 2023 г. 00:00
  • 21 ноября 2022 г. 00:00
  • 21 ноября 2021 г. 00:00
  • 21 ноября 2020 г. 00:00
  • 21 ноября 2019 г. 00:00

Работает на iCagenda

Форма обратной связи

Счетчик посещений

Сег.
Вчер.
На этой неделе
На пр. нед.
В этом мес.
В прошлом мес.
Все дни
370
1564
61243
112376
1934
219357
507827

Прогноз посещения сегодня
960


15 guests
no members

Your IP:100.24.113.182

Нашли ошибку или опечатку? Выделите фрагмент текста и нажмите CTRL+ENTER; если Вы хотите поделиться своим материалом, то используйте форму обратной связи. 

ДРУЗЬЯ ПРОЕКТА