6 июня 1884 года родился Александр Карлович Ельский

6 июня 1884 года родился Александр Карлович Ельский
(Ельский Александр Карлович; 1834–1916)
Беларускі пісьменнік, перакладчык, этнограф, гісторык, краязнавец. Паходзіць з памешчыцкай сям"і вёскі Дудзічы Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці). Пасля заканчэння ў 1852 годзе Мінскай класічнай гімназіі да 1856 года быў на ваеннай службе, удзельнічаў у Крымскай вайне. Выйшаў у адстаўку ў чыне паручніка і пасяліўся ў вёсцы Замосце (цяпер Пухавіцкі раён), дзе пасля смерці бацькі атрымаў у спадчыну фальварак. Быў жанаты, у сям"і выхоўваліся сын і дачка.
Аляксандр Ельскі актыўна займаўся грамадскімі справамі. З 1861 года ён быў міравым суддзёй у адной з акруг Ігуменскага павета, у 1882–1887 гадах – членам апякунскага савета рэальнага вучылішча ў Мінску, а з 1901 года – ганаровым апекуном павятовага Таварыства ўзаемастрахоўкі ад пажару. А яшчэ Аляксандр Ельскі – нястомны збіральнік айчынных помнікаў пісьменства і гісторыі. З цягам часу ён стварыў музей, у якім захоўвалася больш за шэсць дзясяткаў арыгінальных карцін і некалькі тысяч гравюр, малюнкаў і эскізаў беларускіх і заходнееўрапейскіх мастакоў, шмат археалагічных і этнаграфічных экспанатаў, калекцыі слуцкіх паясоў, гадзіннікаў, старадаўняй мэблі. Больш за дзесяць тысяч кніг на розных мовах налічвала бібліятэка Аляксандра Ельскага. Вельмі шкада, што такі каштоўны збор загінуў у агні Першай сусветнай вайны, толькі невялікую яго частку збіральнік паспеў перадаць музею і Ягелонскаму ўніверсітэту ў Кракаве, а таксама Таварыству сяброў навук у Вільні, што-нішто трапіла ў Мінск і Варшаву.
У 1860 годзе ў газеце «Віленскі веснік» упершыню апублікаваны літаратурна-публіцыстычныя творы Аляксандра Ельскага. Яго кола інтарэсаў – эканамічныя і грамадска-палітычныя пытанні, літаратура і мастацтва, гісторыя, этнаграфія. Публікацыі часта падпісаны псеўданімамі Бацян з-над Пцічы, Літвін-грамадзянін, Свядомы. Акрамя матэрыялаў для перыядычных выданняў ён напісаў прыкладна дзесяць тысяч гісторыка-краязнаўчых артыкулаў для польскіх энцыклапедычных выданняў – «Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін» і «Вялікая ўсеагульная ілюстраваная энцыклапедыя». Аляксандр Ельскі – аўтар нарысаў-даследаванняў «Піва і піваварства ў нашым мінулым» (1883), «Заўвагі пра сялянскае пытанне ў нас і ў іншых краінах» (1884), «Згубны культ іншаземшчыны ў нас у святле айчыннай літаратуры» (1901), «Нарыс гісторыі Мінскай каталіцкай епархіі» (1907), «Пакаранне ў хрысціянскай сям"і» (1908) і іншых твораў, якія былі выдадзены ў Мінску, Санкт-Пецярбургу, Варшаве, Кракаве.
Работает на iCagenda