Ігар Міхайлавіч Лучанок-кампазітар, музычны педагог, аўтар мноства знакамітых твораў, у тым ліку пра Мар’іну Горку. Лаўрэат прэмій, народны артыст СССР. Ігар Міхайлавіч Лучанок-кампазітар Дзе нарадзіўся Ігар Міхайлавіч? Інфармацыя пра месца нараджэння кампазітара разыходзіцца і можна знайсці розныя дадзеныя. Першая версія, якую вельмі любім мы, жыхары Мар’інай горкі, ён нарадзіўся тут. Другая версія, якая ў апошнія […]

Лученок Игорь Михайлович - композитор

Ігар Міхайлавіч Лучанок-кампазітар, музычны педагог, аўтар мноства знакамітых твораў, у тым ліку пра Мар’іну Горку. Лаўрэат прэмій, народны артыст СССР.

Игорь Михайлович Лученок - композитор
Ігар Міхайлавіч Лучанок-кампазітар

Дзе нарадзіўся Ігар Міхайлавіч?

Інфармацыя пра месца нараджэння кампазітара разыходзіцца і можна знайсці розныя дадзеныя. Першая версія, якую вельмі любім мы, жыхары Мар’інай горкі, ён нарадзіўся тут. Другая версія, якая ў апошнія гады жыцця была агучана кампазітарам-нарадзіўся ў горадзе Мінску.

І так, дзве версіі нараджэння. Знакамітыя людзі часта валодаюць больш чым адной версіяй біяграфіі. Аднак, ёсць дакладныя звесткі пра дату нараджэння. Яна не разыходзіцца ва ўсіх трох версіях -6 жніўня 1938 года.

Бацькі Ігара Міхайлавіча і яго дзяцінства

Маці Ігара Міхайлавіча, Аляксандра Герасімаўна, працавала настаўнікам у школе, пазней стала дырэктарам вячэрняй школы (выкладала прадметы: біялогія, хімія).

Бацька, Міхаіл Лукіч-урач

Игорь Михайлович Лученок - композитор со своими родителями 1965 год. фото Юрия Иванова
Ігар Міхайлавіч з бацькамі, 1965 год

Незалежна ад таго, дзе нарадзіўся Ігар Міхайлавіч гэтак жа вядома, што да вайны пражываў у Мар’інай Горцы. У ваенны час сям’я пераязджае ў Растоўскую вобласць Расіі (?)). Гэты час звязаны з акупацыяй. Пасля Бацька кампазітара быў накіраваны ў наш раён (дэр. Пухавічы) для працы лекарам.

Вучоба

Дакладна вядома, што некаторы час праходзіў навучанне ў Мар’інагорскай сярэдняй школе №2. У той час яшчэ сямігодка, размешчаная па іншым адрасе мабыць адсюль і любоў да нашых мясцінах. Ігар Міхайлавіч прысвяціў мноства песень нашаму раёну і гораду. Часта наведваў Мар’іну Горку, ёсць тут і дом, які належаў кампазітару.

Здание семилетки и учащиеся отправляющиеся в поход
Будынак сямігодкі і дзеці, якія накіроўваюцца ў падарожжа

З самага ранняга ўзросту маленькі Ігар выяўляў цікавасць да музыкі, асвоіў і ўмела граў на мностве музычных інструментаў: цымбалы, баян, акардэон скрыпка, піяніна, фартэпіяна.

Па некаторых дадзеных заўсёды вазіў з сабой цымбалы на канцэрты.

Игорь Лученок играет на аккордеоне. фото Юрия Иванова
Игорь Михайлович играет на баяне
Игорь Лученок на концерте

У 13 гадоў паступае ў сярэднюю музычную школу пры Беларускай кансерваторыі, дзе піша свой першы вядомы твор- “Марш экскаватаршчыкаў”

Мы — экскаваторщики моей страны,
Мы делу Ленина всегда верны.
Учиться, учиться, учиться мы должны…

(1956 год)

Игорь Михайлович в школе при консерватории
Александра Лученок - жена композитора
Аляксандра Лучанок - жонка кампазитара

Сваім родным горадам лічыў Мар’іну Горку, дзе і пазнаёміўся, будучы на адпачынку, са сваёй будучай жонкай – Аляксандрай Рыгораўнай. Адбылося гэта ў нашай бібліятэцы.

З артыкула газеты “Камсамольская праўда”. Ітэрвію жонкі:

– А давайте молодость вспомним. Как Игорь Михайлович за вами ухаживал?

– Мы познакомились в Марьиной Горке, его родном городе. Я окончила второй курс Брестского музыкального училища и поехала на каникулы в Минск к дяде с тетей. А тут как раз маме дали путевку для меня в дом отдыха в Марьину Горку. Там меня поселили в одной комнате с девушкой Галей, тоже студенткой, будущим хоровым дирижером. И вот пошли мы с ней в библиотеку, чтобы взять книжки, а потом пойти позагорать. Заходим, а там молодой человек тоже книжку выбирает. И Галя мне шепотом говорит: «Саша, это композитор Игорь Лученок». Оказалось, что она пела в хоре, когда Игорь представлял свою дипломную работу – кантату «Курган» на стихи Янки Купалы. Он ведь закончил консерваторию с красным дипломом. Вот так в библиотеке и познакомились, и все 12 дней втроем прогуляли. А потом он стал больше уделять внимание мне.

Игорь Михайлович с Женой Александрой Григорьевной
І. Лучанок з жонкай Аляксандрай Рыгораўнай

Лучанок скончыў Беларускую кансерваторыю па класах фартэпіяна і кампазіцыі, што адбылося ў 1961 годзе.

Наступны крок – Ленінградскай кансерваторыя (кіраўнік народнага артыста РСФСР, прафесар Вадзіма Салманава)

Ужо пасля Ленінграда паступае і паспяхова сканчае аспірантуру пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі (кіраўнік савецкі кампазітар, прафесар Ціхан Хрэннікаў).

Московская консерватория
Ленинградская консерватория
Белорусская государственная консерватория (академия музыки)

З 1982 па 1986 год працуе рэктарам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі.

Да канца жыцця ўзначальваў Беларускі саюз кампазітараў.

Цёплае стаўленне да горада

Да апошніх дзён Ігар Міхайлавіч наведваў наш горад. Прывозіў сюды знакамітых музыкаў, паэтаў, артыстаў. Сярод гасцей былі: Аляксандра Пахмутава, Мікалай Дабранраваў, Леў Лешчанка, Іосіф Кабзон, а песні музыканта выконваў яшчэ больш шырокае кола артыстаў.

У апошнія гады жыцця ў Мар’інай Горцы перыядычна праводзіўся фестываль песні і музыкі – Майскі вальс, дзе калектывы з усіх абласцей Мінскай вобласці спаборнічалі ў майстэрстве выканання і гульні.

2 лістапада 2018 года Ігар Міхайлавіч трапіў у бальніцу з інсультам. Некалькі дзён знаходзіўся ў цяжкім стане. Памёр 11 лістапада 2018 года.

Напрыканцы некалькі слоў пра ролю Ігара Міхайлавіча і творчасці звязаным з горадам Мар’іна Горка.

Кампазітар напісаў (музыку) творы прысвечанае гораду: Мар’іна Горка – светлая зорька, Памяць сэрца – прысвечаная партызанам брыгады “полымя” і іншыя творы, якія выконваюць і сёння. Ніжэй вы знойдзеце падборку плэйліста і відэа звязаную з творчасцю нашага Земляка.

Я пастараўся максімальна падрабязна і разнастайна апісаць ролю Ігара Міхайлавіча ў лёсе нашага раёна, а вам прапаную пакінуць свае каментары, магчыма, дапаўненні.

Ігар Міхайлавіч Лучанок-кампазітар / плэйліст аўтара

Редкое произведение – Исполняет Валерий Кучинский Марьина Горка Партизанский край (Лученок)
«Память сердца» исполнителя Виктор Вуячич.
Марьина Горка, муз. Лученок, слова Брусников

Крыніцы

  1. Фота Юрыя Васільева;
  2. Артыкул “камсаольскай праўду”;
  3. Стацця сайта inance.ru/ ЖЗЛ: Игорю Михайловичу Лученку;
  4. Выкарыстаны фота праекту @old_photos_mg
0 0 votes
Рэйтынг стацці
Subscribe
Notify of
guest

0 Каментароў
Oldest
Newest Most Voted
Inline Feedbacks
View all comments

Апошнія публікацыі