Фільм у цікавым фармаце дазваляе пазнаёміцца з некаторымі славутасцямі нашага раёна, ключавымі фігурамі гісторыі і многім іншым.
Аўтар праекта, Марк Верамейчык, падаў нам магчымасць размясціць свае фільмы на нашым рэсурсе накіраваўшы адпаведны запыт. Дзякуем аўтара за аказаны давер і прапануем вашаму прагляду чатыры серыі фільма.
1 серыя фільма змяшчае:
Адну з легенд аб паходжанні горада Мар’іна Горка;
Скульптура Марыі;
Блонь, храм Святой Тройцы, брацкая магіла, сядзібны дом Бонч-Асмалоўскіх;
Пухавічы, храм Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, помнік ахвярам нацызму, яўрэйскія могілкі, рака Цітаўка.