Ціманчык Алена Антонаўна: успаміны пра вайну Ціманчык Алена Антонаўна: успаміны пра вайну. Важная заўвага да артыкула. У сувязі са старасцю дакумента, ёсць верагоднасць памылкі ў Прозвішчы (магчымае напісанне Піманчык). Успаміны напісаны са слоў Алены Антонаўны прыблізна ў 1988 гаду. Дакумент знойдзены разам з іншымі ўспамінамі за 1988 год Калі немцы прыйшлі ў Д. Блонь, многім […]

Цимончик Елена Антоновна: воспоминания о войне

Ціманчык Алена Антонаўна: успаміны пра вайну

Ціманчык Алена Антонаўна: успаміны пра вайну. Важная заўвага да артыкула. У сувязі са старасцю дакумента, ёсць верагоднасць памылкі ў Прозвішчы (магчымае напісанне Піманчык).

Ціманчык Алена Антонаўна: успаміны пра вайну

Успаміны напісаны са слоў Алены Антонаўны прыблізна ў 1988 гаду. Дакумент знойдзены разам з іншымі ўспамінамі за 1988 год

Калі немцы прыйшлі ў Д. Блонь, многім сем’ям прыйшлося сысці ў лес. У сям’і Алены Антонаўны жылі адны жанчыны, усе мужчыны ваявалі на фронце, а дзядзька Юзік, які па стане здароўя не мог ваяваць быў сагнаны немцамі разам з сям’ёй у Германію. Немцы хадзілі па хатах і адбіралі, што толькі магло быць ім карыснага і ядомага.

У школу хадзіць усім забаранілі, і ёй дзесяцігадовай дзяўчынцы, прыйшлося хадзіць на працу. Работы яна выконвала розныя, спачатку разам з усімі джала, вязала снапы, потым працавала на конях. Суседка, муж якой быў афіцэрам вайскоўцам, вымушана была хавацца ў лесе каля Маркаўшчыны, і Лена з сястрой насіла ежу суседцы.

У канцы вайны немцы заварушыліся. З вёскі тры сям’і былі ўжо сагнаныя ў Германію, астатнім прыйшлося сысці ў лес пад Марковшизну. Давялося нам праседзець датуль, пакуль савецкія войскі не занялі вёску.

Захаваны стылістычныя і арфаграфічныя асаблівасці дакумента.

Дасылайце свае артыкулы і інфармацыю праз форму адваротнай связі на галоўнай старонке.

0 0 votes
Рэйтынг стацці
Subscribe
Notify of
guest

0 Каментароў
Oldest
Newest Most Voted
Inline Feedbacks
View all comments

Апошнія публікацыі