ТэхнаІнтэлект 2021
У перыяд з 16.03.2021 па 18.03.2021 года адбыўся рэспубліканскі этап конкурсу “ТэхнаІнтэлект 2021”.
У конкурсе прымалі ўдзел пераможцы абласных этапаў з 6 абласцей і горада Мінска.
Карніенка Ілля Мікалаевіч выступіў у секцыі №8 (мультымедыйныя тэхналогіі). Ён прадставіў свой праект”даведнік па Пухаўшчыне”. У секцыі было прадстаўлена 14 лепшых работ з розных куткоў нашай краіны.
Ілля годна прадставіў сваю працу, даў разгорнутыя адказы на пытанні экспертнай камісіі.
Па выніках працы секцыі Ілля стаў абсалютным пераможцам. Узнагароджаны дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і памятнымі прызамі.
Эксперты адзначылі высокі ўзровень работы, пажадалі поспехаў у рэалізацыі праекта.
Варта заўважыць, што падрыхтоўка да конкурсу праходзіла не адзін месяц. Праца была пачатая яшчэ ўвосень, праходзіла мадэляванне праекта, абмяркоўвалася ідэя, рыхтаваліся матэрыялы і макеты. Ілля з усёй адказнасцю паставіўся не толькі да гэтага праекта, за два гады ён здолеў заваяваць 7 дыпломаў. Сярод іх: 2 рэспубліканскага ўзроўню, 1 міжнароднага, 4 абласнога. Усе конкурсы, дзе Ілля прымаў удзел мелі непасрэднае дачыненне да гісторыі Пухавіцкага раёна. Яны дапаўнялі і распаўсюджвалі сярод насельніцтва асобныя факты і дадзеныя. Частка даследаванняў не маюць аналагаў, дазваляюць цалкам змяніць уяўленне пра гісторыю нашага горада і раёна.
Ад сябе асабіста выказваю шчырую падзяку Іллі! Жадаю далейшых поспехаў і дасягненняў.
Рады працы з такім шчырым і мэтанакіраваным навучэнцам!