Тэкст партызанскай улёткі – гэта копія сапраўднай улёткі партызанскага атрада, якая была падрыхтавана рэдакцыяй газеты “Бальшавіцкі сцяг” і Асіповіцкім падпольным раённым камітэтам камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі. Сілу слова складана пераацаніць. У час вайны, калі людзі падвяргаліся жудасным пакутам, было важна разумець, што адбываецца ў краіне, свеце. Неабходна было супрацьдзейнічаць прапагандзе акупантаў, што часта дасягалася дзякуючы […]

Партизанская листовка из Пуховичского района

Тэкст партызанскай улёткі – гэта копія сапраўднай улёткі партызанскага атрада, якая была падрыхтавана рэдакцыяй газеты “Бальшавіцкі сцяг” і Асіповіцкім падпольным раённым камітэтам камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі.

Текст партизанской листовки
Тэкст партызанскай улёткі

Сілу слова складана пераацаніць. У час вайны, калі людзі падвяргаліся жудасным пакутам, было важна разумець, што адбываецца ў краіне, свеце.

Неабходна было супрацьдзейнічаць прапагандзе акупантаў, што часта дасягалася дзякуючы выпуску падпольных улётак, маніфэстаў ды іншай падобнай прадукцыі. Тэкст адной з такіх улётак мы і прыводзім у дадзеным матэрыяле.

Тэкст партызанскай улёткі змяшчае наступныя радкі:

Смерць немцам-чужаземцам

Бязлітасна знішчай

Немца-чужаземца

23 лютага спаўняецца 26 год Чырвонай Арміі. Яе воіны – слаўныя байцы і афіцэры ў баях з ворагам не адзін раз даказвалі сваю стойкасць, самаадданасць і бяспрыкладную ў свеце храбрасць.

Няма больш пачотнага звання ў нашай краіне і на ўсім свеце, як воін Чырвонай Арміі. Ён прыняў на свае грудзі, як на цяжкую накавальню, першыя ўдары гітлераўскага молата, і нямецкі молат, узняты для смяртэльнага ўдара па ўсяму чалавецтву, надламаўся, ўдарыўся аб магутныя грудзі рускага народа.

Вораг у сяротнай сударзе. Не дамагаюць яму ні доўгасавыя абаронныя лініі з жалезабетоннымі ўмацаваннямі, ні “фердынанды”, ні “тыгры”, ні людаеды эсэсаўцы. Воляй совецкага чалавека, яны трашчаць і крышацца, як пад Ленінградам, на левым беразе Дняпра, так і на другіх участках фронта. Ніякая сіла не можа стрымаць наступаючага парыва чырвонай Арміі.

У раёне Белая Цэркава, Звенігародка і Шпола совецкія воіны акружлі 10 дывізій немцаў і паспяхова іх знішчаюць.

Вызвалены гарады: РОЎНА, ЛУЦК, НІКОПАЛЬ і амаль поўнасцю ачышчана ад немчуры Ленінградская обласць з яе гарадамі: НОЎГАРАД, ГЛОЎ, ЛУГА, ЛЯДЫ і г.д.

Адчуваючы сваю блізкую гібель гітлераўцы лютуюць. Звярыную нянавісць яны праяўляюць да нашага мірнага насельніцтва. Не так даўно фашысты акружылі вёскі: ДУБОВАЕ, ВЯРХІ, ВЕРАЙЦЫ, ПРАТАСЕВІЧЫ, , ПАБОКАВІЧЫ, ПАПЛАВЫ і рад другіх Осіпавіцкага раёна, забралі іх жыхароў і пагналі на смерць – мужчын пад пагрозай зброі на перадавую лінію фронта, а жанчын на катаржныя работы ў Германію. Аб гэтым сведчаць раненыя і калечаныя, якія звярнуліся ў свае вёскі.

Працоўныяраёна! Не давайце гітлераўскім гадам спакою ні днем, ні ноччу. Знашчайце іх, як шаленых сабак. Няхай яны смерць сабе находзяць на кожным кроку, каля кожнага калодзежа, дзе чужынец захоча напіцца.  Не давайце зверу-ворагу ні кусочка хлеба, ні грама мяса, пасялайце ў яго кулю, сячыце тапаром, ён гэтага заслужыў.  Каб не трапіць у рабы да немца бярыце прадукты харчавання і ідзіце бліжэй да размяшчэння партызан. Гэты вы выратуеце жыцце сваей свм’і.

АСІПОВІЦІ ПАДПОЛЬНЫ РК КП(б) Б

Друк. газеты “Большавіцкі сцяг”

0 0 votes
Рэйтынг стацці
Subscribe
Notify of
guest

0 Каментароў
Oldest
Newest Most Voted
Inline Feedbacks
View all comments

Апошнія публікацыі