Анонс тэлеканала СТБ аб нашым праекце
Мы удзячны тэлеканалу СТБ і яго вядучым за падрыхтаваны рэпартаж пра праект “У пошуках страчанага… Пухаўшчына”
ВАЖНАЯ ЗАЎВАГА!
На жаль з-за абмежавання па эфірным часе з рэпартажу былі выключаныя некаторыя фрагменты, пра якія важна згадаць.
Заўважым, што гэты праект стаў вынікам працы многіх людзей, якія аддалі вялікую колькасць сіл і асабістага часу, што і дазволілі запусціць рабочую версію гэтага сайта і праекта ў цэлым..
Важную частку гэтага праекта займае каляндар падзей з гісторыі раёна, які быў прапанаваны мясцовым краязнаўцам, настаўнікам гісторыі – Барысам Ібрагімавічам Мухай. Праца над календаром працягваецца і сёння, Барыс Ібрагімавіч рэгулярна дапаўняе яго матэрыяламі, публікуе паведамленні на сайце. Да сучаснай працы календара падключылася і іншыя людзі, якія дзеляцца сваімі дадзенымі і матэрыяламі.
Наш праект стаў магчымы дзякуючы падтрымцы людзей, якія неабыякава ставяцца да гісторыі і лёса нашага раёна. Нам вельмі пашанцавала пазнаёміцца з выдатным чалавекам-Валадзько Аляксандрам Яўгенавічам, менавіта ён змог пазнаёміць нашу каманду аўтараў, аказаў садзейнічанне.
Вялікую дапамогу ў працы над праектам аказаў і Важнік Юрый Пятровіч, які развівае некалькі ўнікальных праектаў у нашым раёне і іншых раёнах нашай краіны.
Нельга было б дамагчыся поспеху і без тытанічнай працы Прановіча Аляксандра Аляксандравіча, які доўгі час займае пасаду дырэктара Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея. Аляксандр Аляксандравіч адзін з аўтараў кнігі” Памяць”, якая стала настольнай для кожнага, хто хоча вывучыць гісторыю раёна, яна дае шырокі пласт ведаў аб нашым раёне, гарадах і вёсках, падзеях, а сам гісторык і краязнаўца можа даць адказ практычна на любое пытанне па гісторыі нашага раёна.
Дзякуем нашым карыстальнікам, якія пакідаюць каментары, удзельнічаюць у нашых гульнях, дзеляцца сваімі матэрыяламі!
Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх жадаючых.
Матэрыял ад 17.09.2019 года
Дадатак ад 19.07.20223 года
Мы вельмі дзякуем за аказанае садзейнічанне газету “Пухавіцкія навіны”, яе галоўнага рэдактара-Пархомчык Наталлю Васільеўну.