Рыбалко Ануфрый Мікалаевіч – заслужаны работнік аховы здароўя. Партызан, сувязны, падпольшчык і чалавек унікальнага лёсу. Даваеннае жыццё Нарадзіўся 25 ліпеня 1915 года ў мястэчку Забаганне Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці.  У 1934 годзе скончыў фармацэўтычнае аддзяленне Магілёўскага палітэхнікума. Пасля завяршэння навучання быў накіраваны ў г.п. Клічаў. У Клічаве прыступае да працы на пасадзе загадчыка аптэкай. У […]

Рыбалко Ануфрий Николаевич - заслуженный работник здравоохранения

Рыбалко Ануфрый Мікалаевіч – заслужаны работнік аховы здароўя. Партызан, сувязны, падпольшчык і чалавек унікальнага лёсу.

Рыбалко Ануфрий Николаевич - работник здравоохранения

Даваеннае жыццё

Нарадзіўся 25 ліпеня 1915 года ў мястэчку Забаганне Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці.  У 1934 годзе скончыў фармацэўтычнае аддзяленне Магілёўскага палітэхнікума. Пасля завяршэння навучання быў накіраваны ў г.п. Клічаў. У Клічаве прыступае да працы на пасадзе загадчыка аптэкай. У 1939 годзе Ануфрый Мікалаевіч быў пераведзены ў вёску Пухавічы Мінскай вобласці. На нашай зямлі пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Марыяй. 

Мірнае жыццё было перапынена 1941 годам і надыходам нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ваенны час

Ануфрый Мікалаевіч прадпрымае спробу пакінуць тэрыторыю, якую імкліва захоплівае вораг, але пазней быў вымушаны ў месцы з сям’ёй вярнуцца ў вёску, якая ў гэты час была практычна разбурана. Вымушаны зарэгістравацца як медыцынскі работнік, але служыў на карысць Радзімы, імкнуўся ўсімі сіламі процідзейнічаць акупантам.

Нямецкая ўлада прызначыла яго ў аптэку пры Пухавіцкім шпіталі. На час акупацыі асноўнай задачай бальніцы стала абслугоўванне мясцовага насельніцтва і ваеннапалонных. Рыбалко а. м. ўступіў у падпольную групу (пад кіраўніцтвам Пятроўскай с.ф.). Зусім хутка ён і яго жонка ўсталявалі пастаянную сувязь з партызанамі першай мінскай брыгады.

Як работнік медыцынскай установы, які меў доступ да лекаў ён перадаваў медыкаменты і важную інфармацыю партызанам, а ад іх атрымліваў важныя звесткі пра стан фронту, Улёткі, вёў прапаганду. На жаль вельмі хутка за сувязь з партызанамі арыштавалі яго жонку з грудным дзіцем. Ануфрый Мікалаевіч з вялікай цяжкасцю здолеў вызваліць жонку і дзіцяці з варожага палону.

1943 ваенны год у чарговы раз змяніў звыклы ход падзей. Сям’я адчула, што за імі сочаць нямецкія паліцыянты. Рызыкаваць было нельга, і таму ён і яго жонка прымаюць адзіна правільнае рашэнне – пакінуць вёску і перабрацца ў партызанскі атрад. На вялікі жаль гэта рашэнне стала прычынай расстання Ануфрыя Мікалаевіча з яго жонкай і дзіцем. Марыя і іх дзіця накіроўваюцца ў Грамадзянскі партызанскі атрад, А наш герой у дзеючы партызанскі атрад, дзе працуе ў медсанчасткі атрада імя Чапаева. 

Санчастку атрада была маленькай (усяго тры чалавекі) ён, лекар Гилицкий і медсястра Клава Папова з Дукоры. Атрад, дзе служыў Ануфрый Мікалаевіч уваходзіў у склад брыгады “полымя”, а камандзірам атрада быў раманаў Герасім Нікадзімавіч. Партызаны заўсёды падтрымлівалі цесную сувязь з мясцовым насельніцтвам, моладдзю. Сувязныя атрада: Слава Слуцкі і Пеця Крышкевіч былі вымушаныя пайсці служыць паліцаямі ў ворага, што дазволіла ім перадаваць неабходныя звесткі для партызан, а таксама застацца на сваёй радзіме (гэта выратавала іх ад адпраўкі ў Германію).

Трагічныя падзеі

Аднак лёс жорсткая і прымушае перажыць неймаверны жах. Увесну 1944 года, калі нямецка-фашысцкія сілы ўжо ўсведамлялі сваю паразу супраць партызанскага атрада была накіравана цэлая дывізія салдат. У лясах адбываліся буйныя бітвы, якія загубілі мноства жыхароў, але самае жудаснае, што асноўны ўдар праціўніка прыйшоўся на грамадзянскі лагер. Усе жыхары лагера былі забітыя. Пасля баёў Ануфрый Мікалаевіч адправіўся на пошукі сваёй жонкі і дачкі, але на жаль знайсці іх жывымі ўжо было нельга. Ён знайшоў толькі два целы. Жонка была знішчана 20 стрэламі ў грудзі, а дачушка, Дыяна, якой да гэтага моманту было 2 гадкі была забітая адзінкавым стрэлам над пераноссем.

Иллюстративное фото
иллюстративное изображение

Праз два месяцы Чырвоная Армія вызваліла наш раён ад захопнікаў. Пасля вайны працягнуў працу ў 25 Цэнтральнай аптэцы горада Мар’іна Горка( загадчык), пасля вайны ажэніцца ў другі раз, у шлюбе з’явяцца дзеці.

Здание старой аптеки, где долгое время Ануфрий Николаевич трудился заведующим
Будынак старой аптэкі. Па стане на дату публікацыі ў будынку размешчана ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароны (Мар'іна Горка, вул. Ленінская, д. 25)

Награжден Орденом Отечественной войны II степени, медалью “Партизан Белоруссии”, а также еще 17 медалями различных степеней.

Из многих наград Ануфрия Николаевича особое место занимает звание “Заслуженный работник здравоохранения Беларуси”.

Орден Отечественной войны II степени.
Ордэн Айчынай вайны ІІ ступені
Медаль "Партизан Беларуси" к записи Рыбалко Ануфрий Николаевич - работник здравоохранения
медаль "Партызан Беларусі"
Заслуженный работник здравоохранения к записи Рыбалко Ануфрий Николаевич - рабоьнтк здравоохранения
Заслужаны работнік аховы здароўя
Память сердца. Исполняет В.Вуячич, музыка И.Лученок, сл. М.Ясень

Рыбалка Ануфрый Мікалаевіч - заслужаны работнік аховы здароўя

0 0 votes
Рэйтынг стацці
Subscribe
Notify of
guest

0 Каментароў
Oldest
Newest Most Voted
Inline Feedbacks
View all comments

Апошнія публікацыі