Паскробка Вольга Гаўрылаўна: успаміны пра вайну
Успаміны пра ваеннае дзяцінства Паскробкі Вольгі Гаўрылаўны
Дакумент набраны ў 1988 годзе, хто набраў невядома. Тэкст дакумента складзены са слоў Вольгі Гаўрылаўны
Паскробка Вольга Гаўрылаўна нарадзілася 26 лютага 1926 года ў В.Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна (Заўвага аўтараў сайта на момант вайны каля 15 гадоў).
Бацька Гаўрыіл Пракопавіч, працаваў у калгасе. Маці Еўдакія Якаўлеўна была хатняй гаспадыняй. Яна памерла ў 1932 годзе.
У сям’і было сямёра дзяцей: Мар’я, Міша, Вова, Надзя, Вольга, Вася, Шура.
У 1936 годзе пайшла ў школу. Скончыла толькі 4 класа.
У 1942 годзе 4 мая пайшла ў партызаны і прабыла там да 1945 года. Трапіла ў камсамольскі (па тэксце дакумента запісана камсамольскай з закрэсленай “Й”) атрад імя Сумчанкі №212. У атрадзе было 360 чалавек. Камандзірам узвода быў Зубараў Сямён, а камандзірам роты – Пісарыкаў Аляксандр.
Атрад быў размешчаны ў Чэрвеньскім раёне, паблізу вёскі Макоўя.
У 1940 годзе ўступіла ў шэрагі ВЛКСМ.
Пасля вайны, у 1952 годзе прыехала ў вёску Блонь, дзе і засталася жыць да гэтых дзён. У цяперашні час мае тры дачкі: Тамару, Галю і Таню і 8 унукаў.
Заўвага: пад гэтым часам маецца на ўвазе год набору дакумента – 1988 год.