З вопыту работы штаба чырвоных следапытаў. Мінск 1964 год
З вопыту работы штаба чырвоных следапытаў. Мінск 1964 год
Мінскі Палац піянераў
З вопыту працы штаба
ЧЫРВОНЫХ СЛЕДАПЫТАЎ
Мінск 1964
У выданні прыведзена апісанне вопыту па зборы гістарычных матэрыялаў піянерскага руху, апісаны поспехі піянерскіх дружын горада Мінска ў гэтай няпростай справе.
Вытрымка з выдання:
2 кастрычніка 1960 года піянерыя нашай Радзімы выстраілася на Усесаюзную піянерскую лінейку.
“Піянеры Радзіме!”Так называлася піянерская двухгодка, якую піянеры прысвяцілі 40-годдзю з дня нараджэння піянерскай арганізацыі імя У.і. Леніна.
Разам з многімі справамі, якія намецілі выканаць за гады піянерскай двухгодкі піянеры г. Мінска, было абавязацельства:
Сабраць матэрыялы з гісторыі піянерскага руху г. Мінска. У гадавіну 40 – годдзя-19 мая 1962 года ў памяшканні Мінскага Палаца піянераў адкрылася выстава “Слаўнае 40-годдзе Піянерыі”. Стаяла бліжэйшая задача знайсці першых піянераў, першых важатых, першых піянерскіх работнікаў, а праз іх сабраць матэрыялы па гісторыі піянерскай арганізацыі, знайсці сляды першых піянерскіх атрадаў г.Мінска.
На сумесным пасяджэнні гарадскога піянерскага штаба і старшыняў саветаў дружын горада было дадзена першае заданне ўсім піянерскім дружынам горада Мінска.
– У кожнай дружыне стварыць атрады”чырвоных следапытаў”.
У многіх дружынах было створана па некалькі атрадаў”чырвоных следапытаў”. Так у дружыне 35 школы ўсе піянерскія атрады ўзялі абавязацельства сабраць матэрыялы пра жыццё і дзейнасць у. і. Леніна, у сувязі з тым, што піянерская арганізацыя носіць імя Леніна, і да 92-ой гадавіны з дня нараджэння адкрыць музей у. і. Леніна;
атрады “чырвоных следапытаў” 54 школы пайшлі па слядах Марата Казея з мэтай папаўнення музея Марата Казея новымі матэрыяламі пра жыццё піянераў-герояў; атрады “чырвоных следапытаў” 41 школы пайшлі па дарогах Обальскіх падпольшчыкаў; піянеры дружыны 73 школы працавалі над стварэннем музея адной з першых важатых Беларусі Веры Захараўны Харужай; у дружыне 20-ай школы – сабралі матэрыялы па гісторыі Савецкага раёна. …
Працяг у кнізе, спампаваць можна ніжэй.
Заг. піянерскім Кабінетам…
Чытайце далей па спасылке ніжэй. Больш матэрыялаў падобнага боку на старонцы даследванні