Гісторыя вёскі Цітва (Васількі). Частка 1. Матэрыялы падрыхтаваны вучнямі і настаўнікамі школьнага музея вёскі Цітва.
Уступ. Гісторыя вёскі Цітва (Васількі)
Летапісь вялась краязнаўучым гуртком вучняў 5-9 класаў Цітвянская базавай школы.
Кіраўнік гуртка: Кукіна Клара Аляксееўна, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўнік беларускай і рускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі, працавала дырэктарам Сінчанскай з 1970 па 1974 г, з 1974 па 1978 дырэктар Цітвянскай няпоўнай сярэдняй школы, на мумант працы над летапісам – пенсіянерка.
Краткія звесткі пра музей
Музей знаходзіўся ў школьным пакоі (кабінет гісторыі).
Месца ў музеі мала, таму многія матэрыялы змешчаны ў альбомах, папках, на стэндах. Практычна ўсе матэрыялы і артыкулы, газетныя часткі маюцца толькі ў адным экземпляры. Менавіта таму, у гэтым летапісе будуць частыя адсылкі на іх, как забяспечыць сапраўднасць матэрыялаў.
Летапіс напісаны двума мовамі (беларускай і рускай) ў адпаведнасці з тым на якой мове надрукаваны пэўны дакумент ці артыкул.
Из трудов Минского губернского статистического комитета
Историко-статистическое описание девяти уездов Минской губернии. Выпуск первый 1879 года
… В игуменский уезд входит Цитвянская волость…
Город (речь об Игумене, сегодня Червень) лежит в 53°43’ с.ш. и 46°5’ в.д. на почтовой дороге из Минска в Бобруйск, на расстоянии 66 верст от М. Цитва находится ближе к губернскому городу Минску 50 вертс, чем к уездному Игумену (51 верста).
Уезд, об основании его относят предания к временам языческим. В XVI столетия. Игумен принадлежал к имениям Виленского епискова, в 1795 году присоединен к Минскому воеводству к России, переименован в уездный город воеводства, а в 1826 году и губернии…
Сообщается о походе шведов в 1708 года, французов в 1812 году…
…Игуменский уезд сильно сохраняет характер Полесья. Здесь обширные болота, реки, озера.
Массы лесу и кустарника (более 69% всего протяжения уезда), покрывают местами болотный местами песчаный грунт.
… В Цитвянской волости река Птичь (пр. Припяти), Цитовка (пр. Свислочи-Березины), оз. Сергеевское).
Царство животных здесь тоже как и на Полесье.
Металлов и минералов никаких, за исключением булыжного камня, которого здесь весьма предостаточно.
Плотность населения в уезде 522 души на квадратную милю.
В селе помещ. Цитва 40 дворов, 1 церковь; (в Вороничах 21 двор, церковь; Дудичи – 3 двора, 1 церковь; Узляны или Поляны – 42 двора, 1 церковь, р. Ушанка; Шацк -17 дворов, 1 церковь, река Шать; Дукора – 102 двора, 2 церкви, река Свислочь; Пуховичи – 235 дворов, 1 церковь, реки Свислочь и Цитовка; Сергеевичи – 34 двора, 1 церковь, озеро; Гребень – 38 дворов, 1 церковь, река Птичь; Лешница – 42 двора, 1 церковь, река Свислочь; Новоселки – 34 двора, 1 церковь, река Цитовка; Омельно – 3 двора, река Птичь…
Гісторыя нашага краю
Нямалымі сведкамі ледніковага перыялу з’яўляюцца некалькі валуноў каля в Васількі (так называецца цяпер месца, дзе з 16 стагоддзя жылі паны Янішэўскія).
Па звестках археолагаў жыццё на тэррыторыі нашага краю ўзнікла вельмі даўно, аб гэтым сведчаць раскопкі кургана ў в. Кавалевічы (км. 20 ад Цітвы) Рэчы знойдзенныя пры раскопках зараз знаходзяцца ў раённым краязнаўчым музеі (в. Блонь).
Сучасны Пухавіцкі раён па геаграфічнай характарыстыцы вучонага Аркадзя Смоліча – вядомага палітычнага дзеяча 20-х гадоў, аўтара Геаграфіі Беларусі” – называецца Верхнебярэзінскай краінай”, вельмі багатай на рэкі, азёры ёсць звесткі, што рака Цітаўка бярэ пачатак іменна ў нашых месцах з крыніц, на беразе якой узнікла вёска Цітва. Вакол яе лясы, балоты і навакольныя вёскі называюцца Бор, Бярозаўка, Варонічы (шмат дрэў, дзе сялілася шмат варон), Рудзенск (у балотах дабывалася руда).
Ёсць яшчэ паданне у гэтых месцах жыў Ціт, па яго імені называецца і вёска. Ёсць паданне і аб гары, якая называецца Панскай бо тут любілі адпачываць паны (з запісу апавяданняў старажыла в. Цітва Стралец М.І.). Тут жа працякае рака Птіч.
А чым займаліся нашы прашчуры? Апісваючы Ігуменскі павет, вучоны Смоліч адзначае асабблівае пашырэнне хатніх рамёстваў: сяляне дралі лыка, выраблялі рагожы, палазы, дугі, лапці, кашы і іншыя рэчы з ясеня, дуба, асіны, і ліпы. Займаліся рыбалоўствам, паляваннем, бортніцтвам, былі смала курні, хлебапашаства, жывёлагадоўля, вырошчвалі лён, каноплі, авёс, грэчку, гарох, рож, картофель (Труды Минского статистического комитета 1879 год).
Колькі гадоў Цітве?
У 1861 гаду в вёске Цітва паны Янішэўскія пабудавалі вінакурню, зараз крухмальны завод.
У гістарычных дакументах, якія адносяцца да канца 16 стагоддзя, пад 1592 годам упамінаюцца Дукора, Дудзічы, Цітва, Блонь, Турын, Зазер’е, Блужа, Кабылічы, Пухавічы, Арэшкавічы, Балоча, Парэчча, Мар’іна Горка*.
Гэта значыць Цітве больш за 400 гадоў. Рудзенск (8 км ад Цітвы) узнік з невялічкай вёсачкі чыгуначнікаў у 1870г.** з пабудовайЛібава-Роменскай чыгункі. Навакольныя вёскі Бярозаўка, Бор, Васількі, ўзніклі пасял Кастрычніцкай рэвалюцыі калі пан уцек у Бельгію, а сяляне Цітвы, атрымаўшы зямлю рассяліліся. Вёска Доўгі атрымала сваю назву за вельмі кароткую вуліцу у 15 хат, як бы ў насмешку. А пра вёску Васількі, дзе знаходзіцца зараз Цітвянская школа асобая гісторыя.
Багатая гісторыя ў нашай вёскі***. Па адных імёнах паноў, якія тут жылі, ясна, што бачыла яна часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, і Расійская імперыі, і Савецкага Саюза. Напрыклад землямі, што тут валодаў род Янішэўскіх – Эміліі Ігнатаўны, яе дзяцей і сваякоў.
Мельхіор Людвігавіч – старэйшы сын – Цітва (яна ж і Васількі – панская сядзіба, завод) – 1139 дзесяцін.
Ігнацій Людвігавіч (Онуфрово) – 1400 дзесяцін.
Янішэўскі Онуфрый Людвігавіч – в. Варшаўка (звяр. увагу на назву вёскі), Ліпск 3306 дзесяцін.
Янішэўскі Януарый Аўгуставіч – в. Скрыль, 2145 дзесяцін.
Янішэўскі Людвіг Людвігавіч – Зады, Варонічы, 800 дзесяцін.
Яшчэ дзеці Янышэўскіх – Браніслаў, Марыя, Фелікс Аўгусцінавіч валодалі землямі на тэррыторыі ўсей Беларусі і Польшчы. У в. Русаковічы мелі землі сваякі Янішэўскіх – Вайсенгоф Жозефіна Генрыхаўна, больш 1000 дзесяцін зямлі. Цікава, што Вайсенгоф Генрых вядомы мастак, яго карціны і зараз знаходзяцца ў Познанскай галерэі. У школьным музеі захоўваюцца яго фотапартрэт і фотакопіі карціны “На могілках у Русаковічах”. Іх нам падаравалі браты пісьменнік і паэт Уладзімір Ігнатавіч і Пётр Ігнатавіч Ляпешкі (разам з фотадакументамі, творамі сваімі пра Міхася Чарота).
Дакладней пра вёску Васількі
Вёска Васількі – гэта тая ж Цітва, як ужо ўпаміналася тут была сядзіба паноў,вялікі парк (цяпер амаль знішчаны): саўгас Рудзенскі пабудаваў у ім дамы для рабочых у 60-70 гады), крухмальны завод. У 1929 тут пабудавалі РТС. І толькі ў 1976 г. па жаданню старшыні дырэктара с-са “Редзенскі” Хайтовіча Уладзіміра былая Цітвянская вуліца атрымала незалежнасць і паэтычную назву “Цвяты Радзімы” – Васілька (М.Багдановіч) – Васількі.
Па архіўных данных, ужо ўказанных раней, і аб чым сведчаць фотакопіі ў музеі, тут пабывалі і шведы 1709 год, і французы (в. Французская Грэбля, у в. Кавалевічы ёсць гара камень, дзе стаялі французы ў 1812 гаду і не разурываліся палякі, немцы. Уся гісторыя Беларусі адзначана на нашых краях – цэнтральнай частцы Беларусі. Сяляне ж, адваяваўшы свой край, зноў адбудоўваліся, займаліся сваімі няхітрымі справамі.
Да Ігуменскага ўезду (Чэрвень) было вельмі далека па дарогах лясных, гразкіх. Вакол вёсак былі лясы, балоты (аб іх пісаў М.Чарот, “пясняр лісоў, балотаў).
Усяго валасцей у Ігуменскім уездзе было 23 (Дукора, Омельна, Пярэжыр, Цітва, Навасёлкі, Шацк, Грабенка, Пухавічы, Дудзічы, Смілавічы і іншыя, як цяпер уваходзілі у Чэрвенскі, Уздзенскія раёны).
Старшынёй Цітвянскай воласці быў Васіль Мароз, пісар Антон Капуста, пазней Макар Сапун (бацька паэта, таксама выпускніка Цітвянскага 2-х класнага народнага вучылішча Рыгора Макаравіча Сапуна – Рыгора Папараця). пісар Павел Валадзько.
Адначасова ў 1716 гаду пабудаваны цэрквы ў Цітве, Варонічах, “Янішэўскімі і Шышка (у Варонічах). Пры іх былі царкоўна-прыхадскія школы, потым школы змешанага тыпу. У Цітве ў 1865 гаду было адкрыта 2-х класнае народнае вучылішча. У той час як на 50 вёрст вакол, калі былі народныя вучылішчы (пасля 1865 г. Шацк, Дудзічы, Варонічы, Навасёлкі, Грэбень, у Рудзенску падвіжная школа (пачатковая) у 1884 годзе вучыў сялянін Андрэй Іванавіч Вышаковіч 11 хлопчыкаў + 1 дзяўчынка. Там спачатку вучыўся паэт М. Чарот, а потым як і паэт Рыгор Папараць з Шэлегаў, акадэмік Іван Данілавіч Юркевіч з Сяргеевіч, Раман Ляпіч – аспірант АН БССР, в Бор і іншыя хадзілі ў Цітвянскае 2-х класнае народнае вучылішча.
Из истории образования в Игуменском уезде и Минской губернии
У 1888 годзе царкву узначальваў свяшчэннік Амвросій Фалевіч (аб вучылішчы гл. далей раздзел). У Цітвяскім прыходзе было 1320 мужчын і 1360 жанчын.
Чытаем у “Материалах для географии и статистики , собранные офицерами генерального штаба, по Минской губернии ч. II ген штаба подполковником Зеленским. Санкт Петербург 1864г.”:
… Госп. Лукашевич, автор истории училищ в Польше и Литве в предисловии к своему сочинению справедливо заметил “Что каждое государство имеет таких граждан, каких приготовляет для себя в своих школах и что, поэтому воспитание юношества, смотря потому, как оно ведётся, или возвышает народы и государства или приводит к упадку.
Первые появившиеся в нынешней Минской губернии школы были основаны при православных церквях и монастырях во времена древней Туровской еперхии, перед нашествием татар (в нее (епархию) входило 14 удельных княжеств: Заславль, Минское, Туровское, Пинск, Мозырь, Клецк, Новогрудок, Пересонецкое, Свисвлоцкое, Логойское, Степянское, Борисовское, Слуцкое, Солигорское).
Охотников к учению было мало в 1783 году все школы были подчинены Литве, главной шуоле (Виленской академии). Минская губерния входила в состав Новогрудского округа Балы одна высшая школа в Новогрудке и 5 низших: Минск, Несвиж, Слуцк, Мозырь, Холопеничи.
С присоединением Литовских провинций к России (1793, 1795 гг) надзор за учебными заведениями был передан комиссии из 12 лиц под главным наблюдением литовского генерал-губернатора. Все в школах оставалось по прежнему. Фанатизм, религиозность – основа. К 18 и началу 19 века часть народного образования (уже присоединенная к России) было в полном пренебрежении (так докладывал доктор философии Иосиф Твардовский, которому было поручен в 1819 году обревизовать все учебные заведения Минской губернии).
В 181 году в Минской губернии (она состояла из 10 уездов в т.ч. Игуменский уезд) считалось 55 парафиальных школ, на лицо же оказалось их только 30, прочие ж 25 никогда не существовали. Школы обеспечивались духовенством, а не светским образованием. О просвещении крестьян никто не хотел и думать. Для крестьянских детей балы единственная школа в Столине в 1816 году.
При отсутствии надзора средства расхищались. Так, например в 1814 году одна помещица записала 30 тыс злотых на плебанию (двор священника) Блоньского костела (Пуховиский р-н ныне). Игуменского уезда, но по ревизии Твардовского, такой школы не было…
Гимназии возникли в 14 веке Койданово, СЛуцк, Новогрудок, Несвиж, Заславль, Брест, Ковно, Витебск, Орша…
Гісторыя вёскі Цітва (Васількі) і адукацыя пасля адмены загоннага права
Больше внимания уделяется (образованию) в связи с отменой крепостного права с 1861 года. Однако, приходские училища (Цитвянское народное училище открыто на базе смешанной) – низшие учебные заведения. Скупость средств на содержание, недостаток помещений, невозможности иметь хороших учителей объясняли крайне неудовлетворительное состояние этих училищ (элементарных школ). В минской губернии насчитывалось 535 православных приходов. Из них были присоединены к России по унии в 1839 году – 322, т.е. 3/5 принадлежат к униатам, т.е. равнодушных к любой вере. В церквях служители говорили на польском языке. В 1838 -1848 гг, гов. Твардовский, 20-летние дети на вопрос: “Кто их сотворил?”, отвечали: “Бацько”.
-Кто такой Иисус Христос?
-Не знаю
Почему ты христианин?
Не знаю
Только старики крестились по польски и знали польские молитвы. При таком состоянии религиозности православное сельское население, стоящее под гнетом попов-католиков, убитое крепостным правом и лишенное средств нравственно перерождалось в ничто…”
Содержание образовательных программ
“Учили как умели, как учились сами: с октября по апрель, 4 часа в день, затем хозяйственные дела.
Закон божий не способствовал развитию грамоты. “Нужны вместо польских молитв -русские” (Твардовский). При учении дают читать часослов, апостола. Чтение хором по-русски приятно действуют на прихожан, старых. Книг мало и очень дороги.
Церковь – единственное место, где поддерживается интерес к грамоте (Тот же Твардовский). Обучение письму, особенно счислению.ю бывает редко.
В 1864 году предполагалось открытие 138 новых училищ, открыто гораздо меньше.
Постройка помещений возлагалась на крестьян из казенного леса.
На содержание каждой народной школы положено 225 рублей в год. В том числе:
наставнику – 150 руб в год;
законоучителю – 50 руб,
на учебные пособия – 25 руб.
Предметами учебного курса являлись:
- Закон божий, включает священную историю;
- русский язык, чтение по книгам гражданской и церковной печати и письмо;
- первые 4 действия арифметики;
- церковное пение.
- Все программы одобрены Министерством просвещения.
В народные училища принимались детивсех вероисповеданий, сословий за плату. Нравственно-религиозное воспитание возлагалось на церковь.
А вось артыкул за 22.09.90г. “Першыя крокі” А. Карлюкевіча з (Пухав.) Сцяга працы:
“Першыя навучальныя установы на Пухаўшчыне ўзніклі у 1863 годзе, 17 студзеня ў паперах Ігуменскага павета занатавана народ. вучылішчы (одна клас) у Шацку, Дудзічах, Грабянцы, Наваслках, Дукоры, Пухавічах. Да канца шасцідзесятых гадоў яшчэ з’явіліся ў Пярэжыры, Блужы, Блоні, Омельна, Дрычыне.
Асабліва цікавая гісторыя з адкрыццём народнага вучылішча адбылася ў Цітве (піша А. Карлюкевіч). У 1863 годзе у павеце па справах утварэння навучальных устаноў працаваў настаўнік Віленскай гімназіі Янучкоў. Прыбыўшы ў Цітвянскую воласць, ён загадаў адкрыць вучылішча ў Варонічах. І пад пагрозай прымусіў озёльных сялян падпісаць паперу. Хаця, да прыкладу, некаторыя вёскі стаялі на адлегласці 17 км ад Вароніч. Вось і дабірайся ў тую школу, як хочаш. Асабліва як раўлівалася многапаводная ў тыя часы рака Пціч. Вёскі Вераб’ёўка, Кухараўка зусім адразаліся ад усяго свету.
Да Цітвы ж самым далёкім паселішчам, што і за Варонічамі, было не болей як 8 вёрст. У сакавіку 1864 года сяляне адважыліся правесці сход і напісалі ў канцэлярыю мінскага губернатара. За свае правы і правы сваіх дзяцей ўступілі ў спрэчку жыхары ўсіх вёсак Цітвнскай воласці. Пад паперай падпісаліся Даніла Шэлег, Ігнат Несцяровіч, Сцяпан Шэлег з Русаковіч, Мікалай Дударчык, Фёдар Сіпач, Янка Мотуз з Седчы і іншыя.
Плёнам тых клопатаў стала адкрыцце ў 1865 г. народнага вучылішча ў Цітве. З дзяржаўнай казны на гэта было адпушчана 200 рублеў…
Вучыліся ў ім толькі хлопчыкі. Статыстыка падказвае, што неахвотна бацькі адпраўлялі дзяцей у школу, асабліва дзяўчат. Паны Янішэўскія застаўлялі шмат працаваць і дзяцей, часцей за ўусё пастушкамі 1 і 2 рангу. Такі лёс зведаў М.Черот (апісаў ў п’есе “Пастушкі”), паэт з Цітвы Ул. Хадыка.
Заснаванне Цітвянскага народнага вучылішча. Гісторыя вёскі Цітва (Васількі)
А вось артыкул за 22.09.90г. “Першыя крокі” А. Карлюкевіча з (Пухав.) Сцяга працы:
“Першыя навучальныя установы на Пухаўшчыне ўзніклі у 1863 годзе, 17 студзеня ў паперах Ігуменскага павета занатавана народ. вучылішчы (одна клас) у Шацку, Дудзічах, Грабянцы, Наваслках, Дукоры, Пухавічах. Да канца шасцідзесятых гадоў яшчэ з’явіліся ў Пярэжыры, Блужы, Блоні, Омельна, Дрычыне.
Асабліва цікавая гісторыя з адкрыццём народнага вучылішча адбылася ў Цітве (піша А. Карлюкевіч). У 1863 годзе у павеце па справах утварэння навучальных устаноў працаваў настаўнік Віленскай гімназіі Янучкоў. Прыбыўшы ў Цітвянскую воласць, ён загадаў адкрыць вучылішча ў Варонічах. І пад пагрозай прымусіў озёльных сялян падпісаць паперу. Хаця, да прыкладу, некаторыя вёскі стаялі на адлегласці 17 км ад Вароніч. Вось і дабірайся ў тую школу, як хочаш. Асабліва як раўлівалася многапаводная ў тыя часы рака Пціч. Вёскі Вераб’ёўка, Кухараўка зусім адразаліся ад усяго свету.
Да Цітвы ж самым далёкім паселішчам, што і за Варонічамі, было не болей як 8 вёрст. У сакавіку 1864 года сяляне адважыліся правесці сход і напісалі ў канцэлярыю мінскага губернатара. За свае правы і правы сваіх дзяцей ўступілі ў спрэчку жыхары ўсіх вёсак Цітвнскай воласці. Пад паперай падпісаліся Даніла Шэлег, Ігнат Несцяровіч, Сцяпан Шэлег з Русаковіч, Мікалай Дударчык, Фёдар Сіпач, Янка Мотуз з Седчы і іншыя.
Плёнам тых клопатаў стала адкрыцце ў 1865 г. народнага вучылішча ў Цітве. З дзяржаўнай казны на гэта было адпушчана 200 рублеў…
Вучыліся ў ім толькі хлопчыкі. Статыстыка падказвае, што неахвотна бацькі адпраўлялі дзяцей у школу, асабліва дзяўчат. Паны Янішэўскія застаўлялі шмат працаваць і дзяцей, часцей за ўусё пастушкамі 1 і 2 рангу. Такі лёс зведаў М.Черот (апісаў ў п’есе “Пастушкі”), паэт з Цітвы Ул. Хадыка.
Настаўнікі пачыная з моманту адкрыцця да 1910-х гг. Гісторыя вёскі Цітва (Васількі)
Настаўнікам па 1886 год быў Данііл Васільевіч Пыжэвіч, духоўнае ведаства было на СабалеўскімПятры.
У 1910 годзе аднакласнае народное вучылішчы стала двукласным Загадчык – Сямён Яфімко, настаўнікі Фёдар Отліванчык, законоуччитель – П. Соболевский. Такса двукласныя вучылішчы з’явіліся тады ў Блоні, Дукоры, Пярэжыры, Смілавічах (і інш. на тэррыторыі Чэрвеня).
Потым ў Цітвянскім народным вучылішчы працавалі – Заг. Рыгор Булавко, законоучитель – свяшчэннік – Антон Валачковіч, настаўнікі Антон Даўгулевіч, Вольга Фурс, Вольга Юстынаўна Крывіцкая.
Аб далейшай гісторыі Цітвянская школы чытай далей (з 1905 года)
Апісанне вёскі Цітва
Вёска Цітва, як і шматлікія беларусікя вёскі мела звычайны выгляд: драўляныя нізкія хаты, пакрытыя чаротам, побач студні з жураўлём. Зямля ўся была ў паноў Янішэўскіх. На маленькім кавалачку зямлі жылі бацькі, а зімі дзеці па 17-20 душ.
У хаце. Зямляная падлога, лавы ўздоуж драўляных сцен, ікона на покуце, печ з палацямі, драўляныя тапчаны з сеннікамі, тканыя коўдры, палатняныя кашулі, абрусы з вышыўкамі, посуд гліняны і драўляны. Звычаі і традыцыі характэрныя для цэнтральная вобласці Беларусі. Дарогі гразкія.
З прыходам Кастрычніцкай рэвалюцыі ўсё змянілася. Паны Янішэўскія ўцяклі за мяжу(Дарэчы адзін з іх унукаў прыязжаў з Бельгіі з маршам міру, які 3 сутак знаходзіўся ў парку в. Васількі (гэта была моладзь з Бельгіі, Гкрманіі, Даніі). Умузеі маюцца цікавыя матэрялы аб гэтым. Сяляне атрымалі доўгачаканую зямлю. Яны з падасцю сустракаюць новы лад. Рассяляюцца, узнікаюць новыя вёскі Бор, Бярозаўка, вакол панскай сядзібы Янішэўскіх, шырыцца Цітва, разрастаюцца старыя вёскі.
У 1929 гаду усе сяляне ўступаюць у калгас “З ліпеня” Старшыня – Давыд Тарбенка, потым калгас аб’ядноўваецца з калгасам (в. Варонічы) у адзін і старшынёй яго з’яўляецца Якаў Сафронавіч Кляўко (бацька вядомага паэта Генадзя Кляўко). Падрабязныя матэрыялы аб арганізацыі калгаса ў Цітве, камсамольскай, піянерскай арганізацыях, аб іх дзейнасці, аб старшыні Я.С. Кляўко і яго сыне маюцца ццікавыя матэрыялы, аўтографы іх успаміны, фотаздымкі знаходзяцца ў музеі.
Арганізацыі калгаса мяшалі ворагі. Ад бандзіцкіх куль загінулі браты камсамольцы Герман, Фёдар і Філіп у час калгаснага сходу ў быўшым панскім будынку. Зараз над гэтай магілай шэфствуюць вучні Цітвянская школы.
У 30-я гады будуюцца РТС побач з панскай сядзібай пракладваюцца дарогі.
У 1965 г. на месцы калгаса “3 ліпеня” ствараецца саўгас “Редзенскі” з цэнтрам у г.п. Рудзенск. У саўгас уваходзяць в. Антанова, Крыніца, працуюць рабочыя Рудзенска, там жа селяцца ўсе спецыялісты саўгаса, за кошт чаго вырастае Рудзенская сш, а Цітвянская змяшчаецца.
Дырэктарамі саўгаса Редзенскі працуюць Мядзведзеў Ул. Л., Хайтовіч В.Н., Балвановіч А.А., Раменьчык А.У., Паршына Н.А.. Крухмальны завод адзяліўся ў 1985 г. у аграфірму “Васількі” (дырэктар Раменьчык А.У.) У саўгас “Рудзенскі” уваходзяць яшчэ вёскі Варонічы, Варшаўка, Цітва, Бярозаўка, Бор, Долгі, Русаковічы. Будуюцца жывёлагадоўчыя буйныя комплексы ў Варонічах, Русаковічах, Цітве. Дамы рабочых адбудоўваліся, вуліцы асфальтаваныя. У вёсках Дамы культуры, бібліятэкі, магазіны, аддзяленні сувязі. У дамах тэлевізары, машыны, газ, свет.
Але з распадам Савецкага Саюза “Рудзенскі” па працоўным паказчыках на апошніх месцах у раёне. Тым часам, у 1964 г. вырас р/гас тарфянікаў, т/п “Сяргеевіцкае, вырас Рудзенск, атамная (цяплавая) станцыя ў Дружным. Нікчэмныя заработкі пагналі людзей туды, усе добрыя кватжры, выгоды, дабрабыт. Вёскі ператварыліся ў дачныя пасёлкі. У Цітвянскай школе засталося – дзяцей.
Царкву разбурылі ў -я гады, дарэчы будынак быў зусім стары. На яе месцы пабудавалі клуб. Гады вайны, ліхалеццяў не пакінулі помнікаў гісторыі і культуры, але следапытам ёсць шмат работы па вывучэнню гісторыі роднага краю, бо напісана яна ў памяці людзей многа цікавей чым у падручніках.
Гісторыя вёскі Цітва (Васількі). У наступнай частке больш падрабязна пра школу.
Гісторыя вёскі Цітва (Васількі) щзята з летапісу школьнага музея. Мы намагаліся перадаць тэкст у яго першапачатковым выглядзе, аднак невялікія кавалкі прышлося трохі змяніць, што не паўплывала на сутнасць напісанага.



Ёсць чым дапоўніць? Фота, альбо цікавыя факты?
Дабаўце каментары;
Дашлыце на электронны адрас admin@puhavichihistory.by
Будзем удзячны