Гульня “Падарожжа па Пухаўшчыне” – распрацоўка навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Мар’іна Горка”
Аўтар і распрацоўшчык гульні – Коўшар Аляксей Дзмітрыевіч, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Мар’іна Горка” (10 клас па стане на 2019/2020 навучальны год)
Агульнае кіраўніцтва па праекце-Коўшар Наталля Генадзьеўна, настаўнік інфарматыкі ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Мар’іна Горка.
Калектыў распрацоўшчыкаў можна з упэўненасцю аднесці да першакласных распрацоўшчыкаў мультымедыйнага кантэнту, Аўтары работы неаднаразовыя пераможцы рэспубліканскіх конкурсаў, міжнародных форумаў.
Гульня ў простай форме дазваляе праверыць свае веды па гісторыі раёна, а калі ёсць прабелы, то ліквідаваць іх і пазнаёміцца з новым матэрыялам у цікавай форме. Гэтая магчымасць рэалізавана праз спецыяльную даведку ў гульні.
Мэта гульні: аказаць дапамогу юным падарожнікам Ясю і Алесі. А таксама сабраць для іх поўны набор нацыянальнага беларускага касцюма. Карыстальнікі паслядоўна праходзяць гульню і знаёмяцца з асаблівасцямі касцюма, гісторыяй раёна.
Заданняў у гульні значна больш і кожнае з іх унікальна па сваёй структуры, гуляць у гэтую гульню будзе прыемна і даросламу і дзіцяці.