Бонч-Асмалоўскі Глеб Анатольевіч-вучоны, доктар гістарычных навук, антраполаг, археолаг, прафесар. Нарадзіўся Глеб Анатольевіч 3 лістапада 1890 года ў маёнтку Блонь Ігуменскага павета (Пухавіцкага раёна). Имение Бонч-Осмоловских в Блони Бацькі і месца нараджэння Сям’я Глеба Анатольевіча-адносіцца да знакамітага дваранскага роду, аднак бацькі выступалі на баку рэвалюцыянераў, адсюль і знакаміты ярлык, які дастаўся гэтаму роду – народнікі-рэвалюцыянеры. Бацька […]

Бонч-Осмоловский Глеб Анатольевич

Бонч-Асмалоўскі Глеб Анатольевіч-вучоны, доктар гістарычных навук, антраполаг, археолаг, прафесар.

Нарадзіўся Глеб Анатольевіч 3 лістапада 1890 года ў маёнтку Блонь Ігуменскага павета (Пухавіцкага раёна).

Имение Бонч-Осмоловских в Блони
Имение Бонч-Осмоловских в Блони

Бацькі і месца нараджэння

Сям’я Глеба Анатольевіча-адносіцца да знакамітага дваранскага роду, аднак бацькі выступалі на баку рэвалюцыянераў, адсюль і знакаміты ярлык, які дастаўся гэтаму роду – народнікі-рэвалюцыянеры.

Бацька Анатоль Восіпавіч (1857 — 1930) і маці Варвара Іванаўна (1855-1929) Бонч-Асмалоўскіх (маці ў дзявоцтве Вахоўская), якія заснавалі ў сваім маёнтку сялянскую арганізацыю, у рамках якой яны вялі асветніцкую дзейнасць.

Праўда за гэтую дзейнасць бацька Анатоль Асіповіч ледзь не трапіў на катаржныя работы. Восіп Бонч-Асмалоўскі прыклаў усе намаганні, каб яго сын Анатоль не трапіў пад суд. Купіў яму маёнтак далей ад Пецярбурга (Блонь) і падарыў з абавязковай умовай забароны продажу, дарэння і г. д.

Анатолий Осипович Бонч-Осмоловский
Анатолій Восіпавіч Бонч-Асмалоўускі - бацька
Варвара Ивановна Ваховская
Варвара Іванаўна Вахоўская - маці

У сваім маёнтку бацькі вялі вельмі актыўную дзейнасць, выпісвалі кнігі, газеты, уважліва сачылі за падзеямі краіны. Захаваўся ліст-нататка з расейскай газеты, дзе сям’я Бонч-Асмалоўскіх віншуе рэдакцыю з юбілеем.

Актыўна праводзілася асвета ў маёнтку, таленавітыя і адораныя навучэнцы атрымлівалі кнігі для чытання, літаратуру.

Бацькі не аддзялялі дзяцей ад сялян, кожнае лета хлопцы адпраўляліся ў сялянскія сем’і, дзе працавалі разам са звычайнымі дзецьмі. Нават школа для дзяцей была самая звычайная-сельска-сялянская.

К 50-и летию газеты "Русские Ведомости"
да юбілею выдання "Русские ведомости"

Бонч-Асмалоўскі Глеб Анатольевіч: адукацыя

Менавіта такую сялянскую школу і скончыў Глеб Анатольевіч. 

Наступныя крокі навучання былі вельмі паспяховыя.

Скончыўшы камерцыйнае вучылішча і Мінскую гімназію, ён у 1909 г. паступіў у Пецярбургскі універсітэт на фізіка-матэматычны факультэт па натуральным разрадзе, але змог атрымаць дыплом аб заканчэнні толькі ў 1923 г.

У 1909 г.пабываў у Асеціі, у 1910-1912 гг. збіраў на Каўказе этнаграфічны матэрыял па хеўсурах для этнаграфічнага аддзела Рускага музея імператара Аляксандра III (цяпер — Расійскі этнаграфічны музей).

Удзельнік студэнцкага Эрмітажнага гуртка. У 1912 г. напісаў прашэнне аб звальненні з універсітэта і пайшоў на ваенную службу.

Бонч-Осмоловский Глеб Анатольевич - студенческие годы
Бонч-Асмалоўскі Глеб Анатольевіч - пад час адукацыі

Ваенныя падзеі

У 1915 г.пайшоў добраахвотнікам на фронт, дзе быў разведчыкам, атрымаў кантузію і вясной 1917 г. захварэў на сухоты. Быў адпраўлены на лячэнне ў Петраград. У 1918-1919 гг.знаходзіўся на падпольнай працы ў Крыме, дзе ў пачатку 1920-х гг. удзельнічаў у этнаграфічных экспедыцыях, збіраючы звесткі пра абрады татараў у Судакскім і Бахчысарайскім раёнах. Сумесна з ф.а. Фиельструпом набываў прадметы крымска-татарскай матэрыяльнай культуры як для этнаграфічнага аддзела Рускага музея, так для цэнтральнага музея Таўрыды.

Бонч-Осмоловский Глеб Анатольевич - март-апрель 1916 года. Бонч-Асмалоўскі Глеб Анатольевіч

Крымскі перыяд

У 1920-1921 гг.прызначаны загадчыкам Крымскага камітэта па справах музеяў (Крымохрис), які займаўся нацыяналізацыяй і вопісам прадметаў мастацтва, кінутых у перыяд рэвалюцыі ў Крыме. Па яго ініцыятыве і яго намаганнямі на базе бібліятэкі Крымскага горнага клуба было створана Южнобережное кнігасховішча, дзе былі захаваны унікальныя выданні з нацыяналізаваных калекцый. У 1921 г. вяртаецца ў Петраград, каб заняцца археалогіяй і з 1922 г. працуе супрацоўнікам этнаграфічнага аддзела Рускага музея, дзе з 1924 г. становіцца старэйшым памочнікам захавальніка Рускага Музея па этнаграфічнаму аддзелу і працягвае ўдзельнічаць у экспедыцыях.

31 октября 1922 года. Прошение о назначении Глебу Анатольевичу пайка

У 1924-1925 гг.у гроце Кіік-Коба ў 25 км ад Сімферопаля адкрыў касцяныя астанкі неандэртальца (першая знаходка на тэрыторыі СССР).

Бонч-Асмалоўскі Глеб Анатольевіч: раскопки грота Киик-Коба
раскопки грота Киик-Коба

З 1924 па 1930 гг. – асістэнт кафедры антрапалогіі Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта. З 1930 па 1933 гг. – старшы навуковы супрацоўнік у дзяржаўнай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (спачатку ГАИМК, затым ИИМК), старшы спецыяліст і загадчык чацвярцічнага аддзела геалагічнага інстытута АН СССР. Член праўлення Ленінградскага аддзялення Расійскага таварыства па вывучэнні Крыма.

Бонч-Асмалоўскі Глеб Анатольевіч і арышт

У лістападзе 1933 г. арыштаваны па справе славістаў і прыгавораны да трох гадоў папраўча-працоўных лагераў. Пакаранне адбываў у Варкуце, дзе працаваў геолагам і ўнёс шэраг навін у практыку вугляразведкі.

У 1936 г. вызвалены датэрмінова па заліках без права пражывання ў буйных гарадах. Пасля вяртання накіраваў галоўнаму пракурору Вышынскаму ліст з хадайніцтвам аб вызваленні нявінна асуджаных.

Рэабілітація і ступень доктара навук

Жыў у Оредеже Ленінградскай вобласці, дзе стварыў хатнюю антрапалагічную лабараторыю. У 1936-1941 гг.працаваў па дагаворах з выдавецтвам Акадэміі навук і Інстытутам антрапалогіі 1-га МДУ над манаграфіяй «палеаліт Крыма». У лютым 1941 г.пасля публікацыі першага тома манаграфіі «Грот Кіік-Коба» судзімасць была знятая.

Па вяртанні ў Ленінград працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР і пазаштатным прафесарам Ленінградскага ўніверсітэта. Другі тым манаграфіі, прысвечанай знаходцы ў Киик-Коба, быў падпісаны ў друк у сакавіку 1941 г.ужо пасля пачатку вайны Вышэйшая атэстацыйная камісія, разгледзеўшы два тамы манаграфіі, прысудзіла Г. А. Бонч-Асмалоўскаму ступень доктара навук без абароны дысертацыі.

У лістападзе 1941 г.з групай супрацоўнікаў інстытута матэрыяльнай культуры АН СССР быў эвакуіраваны ў Казань, дзе з 1942 г. з’яўляўся супрацоўнікам Інстытута фізіялогіі АН СССР, якім кіраваў Л. А. Орбели, выкладаў у Казанскім дзяржаўным універсітэце, працягваючы працу над рукапісам трэцяга тома манаграфіі, які ўбачыў свет толькі ў 1954 г. яго магіла на Арск могілках Казані з’яўляецца помнікам федэральнага значэння.

Могила Глеба Анатольевича. Источник фото - https://commons.wikimedia.org/wiki/File:Могила_Г.А.Бонч-Осмоловского_(1890_-_1943)_(г._Казань,_Арское_кладбище)_-_4.JPG
Месца пахавання Глеба Анатольевіча. Спасылка на крыніцу ніжэй
Бонч-Асмалоўскі Глеб Анатольевіч. Бонч-Осмоловский Глеб Анатольевич - место захоронения

Бонч Асмалоўскі Глеб Анатольевіч

  1. Расійскі этнаграфічны музей: артыкул пасведчаны вучонаму
  2. Фотаздымкі ўзяты з крыніцы
  3. Статья нашей старой версии сайта 🙂 уже неактивна увы…
5 1 vote
Рэйтынг стацці
Subscribe
Notify of
guest

0 Каментароў
Oldest
Newest Most Voted
Inline Feedbacks
View all comments

Апошнія публікацыі