Адкрыццё помніка Георгію Васільевічу Штыхаву прайшло ў Мінску на Маскоўскіх могілках 14 ліпеня 2019 года Штыхаў Георгій Васільевіч-знакаміты гісторык. Даведка Георгій Васільевіч Штыхаў-беларускі гісторык-медыявіст, археолаг. Доктар гістарычных навук (1983), прафесар (1987). Галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэдневяковага перыяду Інстытута гісторыі НАН Беларусі (2000). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990). Навуковыя інтарэсы: Археалогія і гісторыя Беларусі VI-XIII […]

памятник Георгию Васильевичу Штыхову

Адкрыццё помніка Георгію Васільевічу Штыхаву прайшло ў Мінску на Маскоўскіх могілках 14 ліпеня 2019 года

Штыхаў Георгій Васільевіч-знакаміты гісторык.

Адкрыццё помніка Георгію Васільевічу Штыхаву

Даведка

Георгій Васільевіч Штыхаў-беларускі гісторык-медыявіст, археолаг. Доктар гістарычных навук (1983), прафесар (1987).
Галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэдневяковага перыяду Інстытута гісторыі НАН Беларусі (2000). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990). Навуковыя інтарэсы: Археалогія і гісторыя Беларусі VI-XIII стагоддзяў, гісторыя і археалогія Полацкай зямлі, этнагенез беларусаў. Аўтар больш за 490 прац.

Избранные труды:

  1. Галасы далёкіх продкаў. — Мн., 1968.
  2. Археологическая карта Беларуси. — Вып. 2. — Мн., 1971.
  3. Ажываюць сівыя стагоддзі. — Мн., 1974.
  4. Города Белоруссии по летописям и раскопкам (IX—XIII вв.). — Мн., 1975.
  5. Древний Полоцк: IX—XIII вв. — Мн., 1975.
  6. Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.). — Мн., 1978.
  7. Крывічы: Па матэрыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі. — Мн., 1992.
  8. Гісторыя Беларусі: ад старажытных часоў да канца XIII ст. Вучэб. дапам. — Мн., 1994.
  9. Гісторыя Беларусі у сярэднія вякі. — Мн., 1996.
  10. Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. — Мн., 1999.
  11. Гісторыя Беларусі ў сярэднія вякі: Падручнік для 6-га кл. агульнаадукацыйнай школы. — Мн.: Народная асвета, 2001.
  12. Мінск — сталіца ўдзельнага княства Полацкай зямлі // Гісторыя Мінска. — Мн., 2006.
  13. Археолагі дапаўняюць летапісцаў. — Мн., 2009.
  14. Лукомль: археологический комплекс железного века и средневековья. — Мн., 2014.
  15. Узнікненне Лагойска. Гісторыка-археалагічны нарыс. — Мінск: Беларус. навука, 2015. — 106 с.
открытие памятника Георгию Васильевичу Штыхову

Наш зямляк - скульптар

Выканаўцам помніка выступіў наш зямляк Фінскі Аляксандр Міхайлавіч (скульптар, дацэнт кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі Мастацтваў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь).

Аўтарам ідэі помніка Георгія Васільевіч Штыхава стаў адзін з вучняў Георгія Васільевіча-Сяргей Барысавіч Тарасаў.

Адкрыццё помніка Георгію Васільевічу Штыхаву

Адкрыццё помніка было прымеркавана да гадавіны смерці. З імем гісторыка звязваюць асобны кірунак у беларускай школе гісторыі. Лічыцца, што менавіта ён стаў аўтарам канцэпцыі беларускай дзяржаўнасці пачынаючы з Полацкага княства да нашых дзён. Імя Георгія Васільевіча назаўжды застанецца ў памяці нашай краіны і яе жыхароў. З’яўляўся аўтарам кнігі”Гарады Полацкай зямлі”.

Даведка. Раней тэрыторыя Пухавіцкага раёна таксама ўваходзіла ў склад Полацкага княства.

0 0 votes
Рэйтынг стацці
Subscribe
Notify of
guest

0 Каментароў
Oldest
Newest Most Voted
Inline Feedbacks
View all comments

Апошнія публікацыі