Воспоминания Любы Ражко про войну Воспоминания Любы Ражко про войну – материал, который написан по свидетельствам очевидца. Несколько Важных примечаний к документу: в документе сохранены все стилистические, орфографические и пунктуационные особенности материала. Сложно не обратить внимание на большое количество ошибок, отсутствие “ў”, что вероятно вызвано особенностями печатной машинки, есть и другие особенности, но стоит помнить […]

Воспоминания Любы Ражко про войну

Воспоминания Любы Ражко про войну

Воспоминания Любы Ражко про войну – материал, который написан по свидетельствам очевидца. Несколько Важных примечаний к документу: в документе сохранены все стилистические, орфографические и пунктуационные особенности материала. Сложно не обратить внимание на большое количество ошибок, отсутствие “ў”, что вероятно вызвано особенностями печатной машинки, есть и другие особенности, но стоит помнить о времени написания документа. Кто набирал документ неизвестно

Воспоминания Любы Ражко про войну

Я нарадзілася 16 лістапада 1934 года.

Вялікая зарава было над гарадком “Межица”, калі раніцай 22 чэрвеня 1941 года, маці выглянула у акно і закрычала “Дзеці, вайна!”!

Мы усе перапалохаліся, пачалі плакаць.

Маці у роспачы села на лауку, днем з Лепецкага педвучылішча прыехала сястра Ніна. Нас было у мацеры шасцера дзяцей, як пачалася вайна мы усе былі дома.

У нас у хаце 2 гады быу штаб імя Коннага. Нашу хату ахранялі партызаны, сюды сцякалісь усе звесткі аб зладзеяннях немцау, адсюль ішлі указанні, што рабіць. Усе гады мая старэйшая сястра Оля, гэта з 1942-1944 г. пякла хлеб для партызан.

Я вель у памяці запамятавала адзін эпізод. Мой брат Валодзя яму было 16 гадоу і другі стрэчны братіМікалай паехалі у разведку і жанчына паказвала умоуны сігнал – белую хустку, што у сяле немцы. А яны на конях проста ляцелі да хаты, немцы пачалі страляць Мікалая забілі, а Валодзя на кане змог дабрацца да партызан.

Добра памятую камісара атрада Рапака Дмітрыя, – ен быу цяжка паранены і я усю ноч сядзела і трымала яго руку, каб не сцек крывею.

Яшчэ добра памятаю, як у нвс быу сусед Казлоу Емельян Мікалаевіч, ен зрабіу аброцце для усей скаціны, якая была у хляве.

Усе: каровы, авечкі, куры, маучалі, калі была аблава, ен іх спускау у падвал.

Аднойчы, калі жалі жыта, па весцы пранесліся чуткі, што едуць “Людаеды”, гэта спецыяльна карны атрад, які знічтожвау усе жывое на зямлі.

Дзеці ад страху палезлі пад матчыны спадніцы, а спадніцы былі вялікія, дліныя, а мацеры, што стаялі і узіраліся на дарогу, бо бегчы ужо не было магчымасці. Як яны маглі іншым спосабам абараніць дзяцей. Па дарозе ехала вялікая група немцау, але яны ехалі у суседнюю веску за 25 км і спалілі яе, і жыхароу.

Добра у памяці урэзауся выпадак, калі у 1944 годзе немцы адступілі. Калона 300-400 чалавек ішла па падманным картам і прама дайшла да рэчкі Улы, прытока Западнай Дзвіны.

Адступаць было позна – ззаду ішлі часці Савецкай арміі. І немцы рашылі пераплыць рэчку. Яна была нешырокая, але цячэнне бурнае.

Амаль усе утапіліся, засталося чалавек 100. Яны голыя выплылі на другі бераг. Там іх партызаны злавілі, але нікога не забівалі. Пасадзілі пад ахову у хлеу, а тады павезлі у раен, а потым абменівалі іх на савецкіх палонных, якіх немцы не хацелі адпускаць.

У час вайны я стала вельмі дарослай, зразумела, што, калі гавораць пароль партызаны, то павінна маучаць, а спачатку 7-гадовай дзяучынкай расказывала суседня дзяучынцы, што амоу прывязуць гарох, а нэта быу пароль “Я – Гарошка”. Цераз некаторы час ужо я накрэпка зарубіла сабе, што трэба маучаць, бо будзе гібель людзей.

Асабліва лютавалі паліцэйскія.

Яны ведалі, што у еас у сям’і есць партызаны.

Прывялі немцау. А маці схавала хлеб у дзежку, а потым закапала, але зямля была свежая і яны знайшлі. Частку хлеба удалось абараніць, бо дзеці памерлі б з голаду. Таму я на усе жыцце пасля самага святочнага абеду люблю узяць кавалачак хлеба і з’есці яго без нічога. Акраец хлеба які мам выдзялялв нам я памятаю усе жыцце.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest

0 комментариев
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Последние публикации